У Мексіканскім заліве загарэлася нафтавая платформа (фота)

У Мексіканскім заліве загарэлася нафтавая платформа кампаніі Pemex. З яе эвакуявалі 300 рабочых, каля паўсотні чалавек пацярпелі ад агню. Паводле неафіцыйных звестак, якія перадаюць замежныя СМІ, загінуў адзін чалавек. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль што няма.

Пажар тушаць восем судоў.

Інцыдэнт адбыўся ў заліве Кампечэ, дзе знаходзіцца найбуйнейшае мексіканскае радовішча.

Фота — scoopnest.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі