У Маскве сёння пройдзе акцыя памяці Барыса Нямцова

У нядзелю, 1 сакавіка, у цэнтры Масквы пройдзе жалобны марш памяці Барыса Нямцова, перадае interfax.by. Расійская апазіцыя планавала 1 сакавіка правесці марш "Вясна". Аднак пасля забойства палітыка планы змяніліся. Заяўнікі акцыі вырашылі адмяніць шэсце ў раёне Мар'іна і замест яго правесці жалобны марш у цэнтры Масквы.

Паведамляецца, што маскоўская мэрыя пагадзілася змяніць фармат і месца правядзення акцыі. Яна пачнецца а 15-й гадзіне. Дазволеная колькасць удзельнікаў — да 50 тысяч чалавек.

Нагадаем, што Барыса Нямцова застрэлілі ў ноч на суботу, 28 лютага, каля Крамля з аўтамабіля, які праязджаў міма. Следчы камітэт Расіі разглядае некалькі версій забойства палітыка, у тым ліку палітычную і побытавую.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі