У Мар'інай Горцы будуць судзіць групу рэкеціраў

У Мар'інай Горцы будуць судзіць групу рэкеціраў

У чацвер, 12 студзеня, у Мар'інай Горцы будуць судзіць вымагальнікаў грошай у мясцовых прадпрымальнікаў. Як паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным судзе, на лаве падсудных — чатыры чалавекі. Траіх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах, у тым ліку ў падрыхтоўцы выкрадання чалавека, яшчэ аднаго — у перавышэнні ўлады, злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

Аднаго з пацярпелых рэкеціры збілі бітамі ў цэнтры горада, іншага завезлі на могілкі і прымусілі капаць сабе магілу, пасля чаго ён перадаў зламыснікам 22 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі