У Магілёве затрымалі лідара фанацкай футбольнай групоўкі "Сям'я" (відэа)

Аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС затрымалі лідара і актыўнага ўдзельніка магілёўскай каляфутбольнай групоўкі "Сям'я".

Як паведамляе сайт магілёўскай міліцыі, па справе аб злосным хуліганстве ў Рагачове праходзяць пяць чалавек з гэтай групоўкі. У снежні 2014 года кампанія магілёўцаў (у тым ліку непаўналетніх) прыехала ў госці да рагачоўскіх фанатаў. У адным з начных клубаў яны жорстка збілі семярых мясцовых жыхароў. Усе яны пасля сустрэчы з магілёўцамі трапілі ў траўматалогію. Па факце бойкі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Аператыўны супрацоўнік МУС у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў, што ў групіроўку "Сям'я" ўваходзіць каля 20 чалавек.

Аператыўны супрацоўнік 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС: "Пракуратурай Гомельскай вобласці лідар і актыўны ўдзельнік арыштаваныя, тры актыўныя ўдзельнікі — на падпісцы аб нявыездзе ў сувязі з іх непаўналетнім узростам. Былі высветленя каля 20 актыўных удзельнікаў гэтай групоўкі".

Гэтая групоўка стала шырока вядомая сярод міліцыянтаў сёлета ў траўні. Тады ў адным з магілёўскіх караоке-клубаў адбылася жорсткая бойка. Хлопцы білі адпачывальнікаў, выкрыкваючы нацысцкія лозунгі. Паведамляецца, што сярод чальцоў групоўкі вітаюцца неанацызм і расізм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі