Вы тут

У Магілёве не зарэгістравалі гендэрны цэнтр, бо... "няма палавой дыскрымінацыі"

Магілёўскі аблвыканкам адмовіў у рэгістрацыі грамадскаму абʼяднанню "Магілёўскі гендэрны цэнтр "Ружа“, паведамляе Радыё "Свабода".

У адказе галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама гаворыцца, што мэта выкаранення полавай дыскрымінацыі сведчыць пра наяўнасць такой дыскрымінацыі ў Беларусі. Але такая мэта, на думку чыноўнікаў, не адносіцца да кампетэнцыі грамадскага абʼяднання, бо Канстытуцыя гарантуе грамадзянам роўныя правы незалежна ад полу. Чыноўнікі лічаць, што гарантыі раўнапраўя забяспечваюць дзяржаўныя органы.

Старшыня "Ружы“ юрыст Алена Барысава адказам з аблвыканкаму незадаволеная. Яна збіраецца абскарджваць адмову ў судзе. Адмову яна звязвае з тым, "што ў Беларусі ёсць ценевая дыскрымінацыя, а людзям не хочуць паказваць, што яна ёсць". Прыкметамі дыскрымінацыі Барысава называе розніцу ў заробках, хатні гвалт, а таксама так званую "шкляная столь“ — калі жанчына дасягае нейкага карʼернага ўзроўню, але парйсці вышэй не можа, бо на вышэйшых пасадах надаецца прыярытэт мужчынам.

Таксама Барысава мяркуе, што адмова можа быць звязаная з тым, што 9 з 10 сяброў-заснавальнікаў "Ружы" — грамадзянскія актывісты, якія займаюцца рознымі гарадскімі пытаньнямі, бяруць удзел у акцыях. Дарэчы, сама яна займаецца працоўнымі спрэчкамі, абаронай правоў жанчын і мужчын.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі