У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра

У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра

У Магілёве хлопца і дзяўчыну падазраюць у буйным абрабаванні гандлёвага цэнтра "Армада". 18 студзеня іх затрымалі аператыўнікі.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, крадзеж здарыўся ў ноч на 17 студзеня. З гандлёвага цэнтра зніклі каля 11,5 тысячы рублёў (дакладную суму высвятляюць следчыя). Вядома, што хлопцу 22 гады, ён аказаўся прадаўцом у адным з павільёнаў гэтага ж гандлёвага цэнтра. Дзяўчыне 21 год, яна нідзе не працуе.

Распачатая крымінальная справа. Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі