У Магілёў прыехаў агітцягнік "Кветкі Вялікай Перамогі" (фота)

Агітцягнік, прысвечаны святкаванню 9 траўня, прыбыў 25 красавіка ў Магілёў. У горад брыгада цягніка прывезла шэраг тэматычных мерапрыемстваў, Алену Ланскую і "Верасы".

Спецыяльны цягнік "Кветкі Вялікай Перамогі" курсіруе па ўсёй Беларусі. 24 красавіка цягнік пачаў свой шлях з Мінска. Да Магілёва брыгада агітцягніка наведала Гомель.

У гарадах Беларусі творчая моладзь, зоркі беларускай эстрады і прадстаўнікі розных арганізацый ладзяць канцэрты, тэатралізаваныя пастаноўкі, выставы, мітынгі ды іншыя мерапрыемствы. Ініцыятыва запуску цягніка належыць БРСМ і Беларускай чыгунцы.

Ад звычайнага агітцягнік адрозніваецца тым, што ў яго склад уваходзіць цеплавоз ТЭП-70БС, вагон-музей з экспазіцыяй і дзве платформы з вайсковай тэхнікай. А абслугоўвае цягнік спецыяльная моладзевая брыгада.

Наведваць месцы баявой славы плануецца да 5 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі