У Лунінцы дырэктара школы падазраюць у прысваенні КамАЗа

У Лунінцы дырэктара школы падазраюць у прысваенні КамАЗа

У Лунінцы дырэктара школы падазраюць у прысваенні КамАЗа, распачатая крымінальная справа ("прысваенне маёмасці асобай, якой яно даверана, у буйным памеры"; ч. 3 арт. 211 КК). Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, грузавік быў прыняты на баланс установы адукацыі ў 2006 годзе. На той момант яго кошт складаў 11 млн недэнамінаваных рублёў. Паводле дакументаў, у 2015 годзе КамАЗ быў спісаны на другасную сыравіну. Аднак праваахоўнікі высветлілі, што транспартны сродак быў прададзены яшчэ 7 гадоў таму. У датычнасці да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў таксама падазраюць былога майстра вытворчага навучання.

Следчыя высвятляюць усе абставіны справы, праводзяць допыты, вывучаюць фінансава-гаспадарчую дзейнасць навучальнай установы. Таксама ідуць пошукі грузавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі