У Літве беларускага агента асудзілі на тры гады і тры месяцы зняволення

У Літве беларускага агента асудзілі на тры гады і тры месяцы зняволення

Віленскі акруговы суд 5 лістапада прызнаў вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі былога работніка дзяржпрадпрыемства паслуг паветранай навігацыі Oro navigacija 57-гадовага Рамуальда Ліпскага. Яго асудзілі на тры гады і тры месяцы пазбаўлення волі, інфармуе Delfi.

Ліпскі знаходзіцца за кратамі з 24 студзеня мінулага года, таму яму застаўся год і чатыры месяцы, якія ён правядзе за кратамі.

"Суд устанавіў, што, выконваючы заданне беларускай разведкі, Ліпскі збіраў інфармацыю, якая цікавіць беларускую разведку — на прадпрыемстве Oro navigacijа, дзе працаваў, 19 кастрычніка 2012 года сфатаграфаваў сакрэтныя дакументы і схемы, гэтую інфармацыю перадаў прадстаўніку замежнай разведкі", — абвясціла старшыня калегіі трох суддзяў Юргіта Мачоніце.

Па словах суддзі, Ліпскі дзейнічаў па ўказанні прадстаўніка беларускай разведкі Сяргея Куруленкі. Ён казаў мужчыне, якую збіраць інфармацыю пра аэрапорты, літоўскую армію. Але, па словах суда, не ўсе сабраныя падчас дасудовага расследавання дадзеныя пацвердзіліся.

Больш падрабязна пра справу Рамуальда Ліпскага, а таксама фотарэпартаж з залы суда гл. тут.

Фота: Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі