У лістападзе золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 21,2 млн долараў

У лістападзе золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 21,2 млн долараў

За лістапад золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 21,2 млн долараў у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду. На 1 снежня яны склалі 4 млрд 838 млн долараў у эквіваленце, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні золатавалютныя рэзервы ў мінулым месяцы выраслі на 138,9 млн долараў. У выніку, на 1 снежня яны складалі 5 млрд 313,5 млн долараў у эквіваленце.

Паведамляецца, што павялічыць золатавалютныя рэзервы ўдалося дзякуючы продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Таксама гэтамы спрыялі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты і купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Стрымлівала рост ЗВР планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных пазык у замежнай валюце. Таксама ўплыў мела і зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі