У Крупскім раёне перакулілася фура з кіслатой (фота)

Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, перакулілася фура з арылсульфакіслатой. Кіроўца седлавога цягача ДАФ, які належыць польскай фірме, не справіўся з кіраваннем. Рух па трасе быў перакрыты перакуленым аўтамабілем.

Акрамя таго, з кузава пачала выцякаць вадкая арылсульфакіслата, якая змяшчае 5-адсоткавую свабодную серную кіслату. З шасці пашкоджаных ёмістасцяў вадкасць выцякла цалкам, яшчэ шэсць запоўненыя напалову, дзве не пашкоджаныя. Вадкасць лічыцца ўмерана небяспечным рэчывам.

Работнікі ДАІ перакрылі рух аўтатранспарту на трасе ў абодвух напрамках. На месцы працавалі выратавальнікі, брыгада лекараў, спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Работы цягнуліся каля пяці гадзін.

Кіроўца аўтамабіля, грамадзянін Украіны, дастаўлены ў лякарню з дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма".

На месцы ДТЗ замер пароў небяспечных рэчываў у паветры не паказаў перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. Пагрозы жыхарам Вялікай Слабады няма.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі