У Кіеве сутычкі каля Вярхоўнай Рады. У Нацгвардыю кінулі гранату (відэа)

31 жніўня народныя дэпутаты Украіны прагаласавалі ў першым чытанні за законапраект пра змены ў Канстытуцыю Украіны наконт дэцэнтралізацыі ўлады. Як перадае УНІАН, законапраект падтрымалі 265 народных дэпутатаў, 87 — устрымаліся, 11 — не галасавалі.

Тым часам пад будынкам Вярхоўнай Рады сабралася акцыя пратэсту, якую сабралі пераважна сябры Усеўкраінскага аб'яднання "Свабода". Мітынгоўцы назвалі дэпутатаў, якія прагаласавалі за змены ў Канстытуцыю, здраднікамі. Дэпутаты запэўніваюць, што змены не нясуць асаблівы статус Луганскай і Данецкай абласцям.

Мітынгоўцы спрабавалі прарвацца ў будынак Вярхоўнай Рады, білі праваахоўнікаў драўлянымі палкамі, кідалі дымавыя шашкі і ўжывалі балончыкі са слезацечным газам. Праваахоўнікі прыкрываліся шчытамі і ў адказ таксама ўжывалі газавыя балончыкі.

Урэшце нехта з мітынгоўцаў, як перадае УНІАН, кінуў у шэрагі праваахоўнікаў баявую гранату. Па словах народнага дэпутата Антона Герашчанкі, некалькі праваахоўнікаў атрымалі цяжкія раненні. Паводле папярэдніх звестак, параненых — 30 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі