У Казахстане выявілі падробку беларускага масла

У Казахстане выявілі падробку беларускага масла

У Казахстане Камітэт па абароне правоў спажыўцоў міністэрства нацыянальнай эканомікі выявіў падробку масла ва ўпакоўках вядомых беларускіх прадпрыемстваў. Вытворцам фальсіфікату называюць ТАА "VKV Company" з Алматы, піша interfax.by.

Казахскія экперты паведамляюць, што мясцовая кампанія скупляла на аптовых рынках масла розных вытворцаў. Потым у яго дадаваліся спрэды і іншыя прадукты, пасля чаго масла фасавалі ва ўпакоўкі беларускіх вытворцаў. У прыватнасці, падробкі карысталіся ўпакоўкамі ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" і ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат".

Цяпер у Казахстане ідзе пазапланавая праверка кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі