У Капыльскім раёне ўначы згарэла 100 тон сена (фота)

Пажар на сенасховішчы каля вёскі Семежава Капыльскага раёна адбыўся сёння ўначы. Пра ўзгаранне ў МНС паведаміла мясцовая жыхарка — званок паступіў у 2.52. Калі на месца выкліку прыбылі пажарныя, пад навесам гарэла частка сена.

Само сенасховішча ўяўляла сабой жалезабетонны навес памерам 50 па 200 метраў і вышынёй 6 метраў, з жалезабетонным перакрыццём і шыферным дахам. На момант узгарання яно было загружанае сенам на 200 тонаў, або на чвэрць ад сваёй змяшчальнасці.

У выніку агнём пашкоджана 250 квадратных метраў даху, знішчаныя 100 тон сена. Яшчэ 100 тон сена пажарныя ўратавалі, паведамляе прэс-служба МНС.

Разглядаюць дзве версіі пажару — падпал або неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватых шукаюць.
Напярэдадні агнём знішчыла 290 тон сена ў СПК “Хахлова” ў Маладзечанскім раёне. Там згарэла ўсё сенасховішча, пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі