Вы тут

У кантактным заапарку ў Брэсце янот укусіў наведвальніцу

Фота: zoopicture.ru

У кантактным заапарку ў Брэсце янот укусіў наведвальніцу за палец, піша БЕЛТА.

Здарэнне адбылося напрыканцы студзеня. Жанчына прыйшла ў кантактны заапарк разам з унучкамі. Наглядчык завёў іх у вальер, дзе знаходзіліся два яноты. Адзін звер зацікавіўся бліскучым упрыгожаннем на абутку дзіцяці і пасунуўся бліжэй. Дзяўчынка, верагодна спалохалася, і прыбрала нагу, але янота гэта не спыніла. Тады бабуля паспрабавала адсунуць цікаўнага звера, а той укусіў яе за палец.

Паведамляецца, што брастаўчанка звярнулася па меддапамогу пасля ўкусу.

Супрацоўнікі кантактнага заапарка кажуць, што яноты не агрэсіўныя жывёлы. Хутчэй за ўсё, у янота спрацаваў абарончы рэфлекс на рэзкі рух жанчыны.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі