У Канадзе з-за ляснога пажару абвешчаная эвакуацыя 80-тысячнага горада

У Канадзе з-за ляснога пажару абвешчаная эвакуацыя 80-тысячнага горада

У канадскай правінцыі Альберта лясны пажар вымусіў мясцовыя ўлады абвясціць прымусовую эвакуацыю горада Форт Макмары. Каля 80 тысяч чалавек мусяць пакінуць свае дамы. Ім давядзецца пераехаць у іншы населены пункт за 20 кіламетраў, перадае РБК.

Спярша ўлады абвясцілі пра эвакуацыю 29 тысяч чалавек. Улады правінцыі патлумачылі гэта тым, што моцны лясны пажар наблізіўся да межаў горада і фактычна перарэзаў адзін з выездаў.

У аўторак сітуацыі пагоршылася: агонь дабраўся да ўскраін горада. Згарэлі некалькі жылых дамоў і парк трэйлераў, у якіх таксама жылі людзі. Пажарнікі паспелі вывесці мясцовых жыхароў, аднак у спешцы не дазволілі ім сабраць рэчы.

Агульная плошча пажару на раніцу 4 траўня дасягнула 3000 гектараў. Пажарнікі прызнаюць, што пакуль яны не могуць справіцца са стыхійным бедствам, хаця і выкарыстоўваюць нават верталёты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі