У іспанскім Алікантэ адкрылася ганаровае консульства Беларусі

У іспанскім Алікантэ адкрылася ганаровае консульства Беларусі

У іспанскім Алікантэ 24 чэрвеня адбылася цырымонія адкрыцця ганаровага консульства Беларусі. На ёй прысутнічалі амбасадар Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчэнні) Павел Латушка, ганаровы консул Беларусі ў Алікантэ Альфонса Хурада Меса, прадстаўнікі мясцовых уладаў, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх і бізнес-колаў.

Як паведамляе БелаПАН, ганаровае консульства будзе працаваць на тэрыторыі консульскай акругі, якая ўключае аўтаноміі Андалусія, Валенсія, Мурсія і Кастылія — Ла-Манча. У далейшых планах беларускага МЗС — адчыніць амбасаду ў Іспаніі.

На сёння няма таксама дыпламатычнага прадстаўніцтва Іспаніі ў Беларусі — яго функцыі выконвае Генеральнае консульства ў Маскве. Пры гэтым у Мінску працуе Іспанскі візавы цэнтр, які займаецца тэхнічнай працай па афармленні іспанскіх віз для беларускіх грамадзян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі