У Іспаніі знайшлі беларуса, які 20 гадоў быў у вышуку за забойства

У Іспаніі знайшлі беларуса, які 20 гадоў быў у вышуку за забойства

У Іспаніі знайшлі беларуса, які 20 гадоў быў у вышуку за забойства. Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама Віктар Чыкуноў, мужчына, жыхар Калінкавічаў, быў чальцом злачыннай групоўкі, якая ў сярэдзіне 1990-х дзейнічала ў Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах ды нападала на кіроўцаў грузавікоў, якія перавозілі па тэрыторыі нашай краіны матэрыяльныя каштоўнасці. Удзельнікаў банды абвінавачаваюць у забойствах, замахах на забойства і разбоях.

Беларуса шукалі з 1996 года. Летась удалося выйсці на яго след. Улады Іспаніі выдалі жыхара Калінкавічаў на радзіму. Ужо прайшоў суд. Мужчына атрымаў 15 гадоў зняволення — максімальны тэрмін пакарання на 1996 год. Прысуд ужо набыў законную сілу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі