У інтэрнэце абвешчаны збор дапамогі сем'ям затрыманых у Беларусі

У інтэрнэце абвешчаны збор дапамогі сем'ям затрыманых у Беларусі

У сацсетках абвешчаны збор дапамогі сем'ям затрыманых па справе "масавых беспарадкаў". Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, па гэтай справе праходзяць ужо 26 чалавек. 

Ляксей Лявончык назваў спосабы збору фінансавай дапамогі. Грошы можна пералічыць: 

— на PayPal: [email protected] (пастаўце пазнаку "для сем'яў", каб я мог адрозніць грошы ад тых, якія ідуць "сутачнікам"; калі хочаце для кагосьці канкрэтна — то напішыце "дапамога сям'і" і імя);

— на банкаўскі рахунак у Польшчы ("грукайцеся ў прыват, дам каардынаты, мой прафайл адкрыты; прызначэнне плацяжу стаўце як з пэйпалам")

— асабіста ў Менску — Наста Дашкевіч;

— асабіста ў Лондане — Ляксей Лявончык (+44 7939 919 877, калі не на сувязі, пакіньце паведамленне);

— асабіста ў Варшаве — Наталля Дрыленка

Ён прапанаваў беларусам у іншых гарадах свету таксама арганізаваць збор грошай. "Абавязуюся публікаваць баланс кожны вечар і перадаваць, што назбіраецца за тыдзень, у нядзелю", — дадаў Лявончык.

Акрамя таго, у Мінску арганізаваны збор грошай і перадачаў для "сутачнікаў", якія адбываюць арышт на Акрэсціна. Як інфармуе сайт "Вясна", кожны ахвочы можа прыйсці 24 сакавіка з 17-й да 20-й гадзіны ў офіс Беларускай партыі "Зялёныя" (вул. Фабрыцыўса, 4, 3-і паверх, уваход справа ад "Імагуру", арыентавацца на "сталоўкі XYZ") і прынесці рэчы, ежу, грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі