У Іерусаліме пахавалі экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса

У Іерусаліме пахавалі экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса

У Іерусаліме адбывалася цырымонія развітання і пахавання дзявятага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 годзе ў беларускім мястэчку Вішнева на Валожыншчыне. У 2007-2014 гадах ён быў прэзідэнтам Ізраіля. Ён памёр 28 верасня 2016 года пасля перанесенага інсульту. Палітыка пахавалі на гары Герцля.

Жалобнае мерапрыемства ў Іерусаліме сабрала палітыкаў вышэйшага эшалона з усяго свету. У прыватнасці, прыбылі прэзідэнт ЗША Барак Абама, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прынц Чарльз, спецпасланнік старшыні КНР і міністр навукі Вань Ган, прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк ды іншыя вядомыя асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі