Вы тут

У Іерусаліме грузавік урэзаўся ў мінакоў — 4 чалавекі загінулі

Фота: Твітэр

У Іерусаліме грузавік з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў мінакоў. Чатыры чалавекі загінулі і яшчэ 15 атрымалі пашкоджанні. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Кіроўца грузавіка застрэлены. Паліцыя лічыць гэтае здарэнне тэрактам, паведамляе meduza.io са спасылкай на ізраільскія інфармагенцтвы.

Машына збіла групу маладых людзей, якія выйшлі з аўтобуса. Перад сутыкненнем кіроўца дадаў хуткасці. На грузавіку былі ізраільскія нумары.

Тэракты з падобным сцэнарыем раней здараліся ў Еўропе. 19 снежня ў Берліне грузавік урэзаўся ў натоўп людзей на калядным кірмашы. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 48 атрымалі траўмы. Адказнасць за тэракт узяла на сябе “Ісламская дзяржава”. 14 ліпеня ў французскай Ніцы тэрарыст урэзаўся ў натоўп на набярэжнай падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі. Загінулі 86 чалавек, пацярпелі болей за 300. Адказнасць за напад таксама ўзяла на сябе ІД.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі