У Гродне за хабар затрымалі высокапастаўленага ваеннага чыноўніка

Буйны ваенны чыноўнік затрыманы з палічнымі ў Гродне падчас атрымання хабару. Ён з’яўляецца намеснікам камандзіра адной з вайсковых частак па тылавым забеспячэнні. Падазраваны атрымаў грошы за станоўчае вырашэнне пытання з закупкай мэблі для сваёй вайсковай часткі — за гэта яму заплацілі 300 долараў.

Адметна, што вайсковы чыноўнік не захацеў здавацца праваахоўнікам і спрабаваў уцячы ад іх на сваім аўтамабілі. Яго арыштоўвалі з удзелам байцоў АМАПа.

Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці завяло на падазраванага крымінальную справу за атрыманне хабару, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі