У Гродне мужчына прынёс у банк еўра, якія яму выдалі памылкова (відэа)

У Гродне мужчына прынёс у банк еўра, якія яму выдалі памылкова. Здарэнне адбылося яшчэ 18 жніўня. Касірка абменніка замест 50 перадала яму 500 еўра. Мужчына ўзяў грошы і пайшоў. Міліцыя распачала яго пошук, у інтэрнэце з'явіліся фота і відэа.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, мужчына сцвярджае, што не пералічваў грошы, проста паклаў іх дома ў шафу. А пасля ад знаёмага ён даведаўся, што яго шукаюць. Пабачыўшы сваё фота ў інтэрнэце, гродзенец адразу ж накіраваўся з грашыма ў банк. Паколькі ён сам прыйшоў і вярнуў 450 еўра, крымінальная адказнасць яму не пагражае.

Як паведамляла Еўрарадыё, падобны выпадак здарыўся ў Гродне 17 жніўня, за дзень да здарэння з мужчынай. У адным з абменнікаў касір памылкова выдаў двум жанчынам лішнія 900 долараў. На наступны дзень яны грошы вярнулі. Супрацоўнікі банка абяцалі ўзнагародзяць гродзенак за сумленнасць.

Фота, відэа: AFP і міліцыя Гродзенскай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі