У Гродне бізнесмен скраў Br 2 мільярды, каб прайграць іх у казіно (відэа)

Гучную справу махляра-лудамана расследуе Следчы камітэт. 45-гадовы дырэктар гродзенскай фірмы Юрый Панчанка скраў у арганізацый ажно 2 мільярды рублёў, а потым прайграў гэтыя грошы ў казіно. Найбольш ад яго дзейнасці пацярпела адна з абласных арганізацый. Махляр паабяцаў за пэўную плату знайсці пакупнікоў на тытунёвыя вырабы, але сам падаў фальшывыя заяўкі на адгрузку і скраў прадукцыю на 1,3 мільярда рублёў. Пазней ён рэалізаваў іх, а грошы прысабечыў. Такім самым спосабам ён скраў у той жа фірмы прадукцыю на 123 мільёны рублёў.

Калі Панчанку затрымалі, то высветлілася, што гэта далёка не адзіны эпізод у яго крымінальнай гісторыі. Ён падмануў яшчэ дзве гродзенскія фірмы: адну на 320 мільёнаў, а другую — на 280 мільёнаў. Такім чынам, на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу па факце махлярства.

Адметна, што мужчына ўжо мае судзімасць. Яго ўзялі пад варту і забралі аўтамабіль. Калі абшукалі яго офіс, то знайшлі там даўгавыя запісы, паводле якіх Юрый Панчанка завінаваціўся грошы не толькі фірмам, але і грамадзянам, інфармуе упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі