У Гомелі затрымалі мужчыну ў майцы "За Беларусь без Лукашэнкі"

У Гомелі затрымалі мужчыну ў майцы "За Беларусь без Лукашэнкі"

У Гомелі затрымалі актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых, які быў у майцы з надпісам "За Беларусь без Лукашэнкі". Здарэнне адбылося сёння каля 11.30 на вуліцы Перамогі. Невядомыя мужчыны ў цывільным даставілі Няпомняшчых у аддзел унутраных спраў Чыгуначнага раёна Гомеля, інфармуе БелаПАН.

Здарылася гэта падчас паездкі ў гэты горад кіраўніка дзяржавы. Ён наведаў чыгуначны вакзал, будаўнічую пляцоўку дзіцячай бальніцы і фабрыку "Спартак".

Дарэчы, актывіст АГП ходзіць у майцы са згаданым надпісам пастаянна. Год таму Уладзіміра Няпомняшчых таксама затрымлівалі (на здымку). Актывіст тады казаў, што надпіс на майцы нікога не абражае, не ўтрымлівае заклікаў ні да міжнацыянальнай варожасці, ні да гвалту. Гэта яго асабістае меркаванне, а іншым чынам ён яго публічна выказаць не можа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі