У Гомелі, Віцебску і Магілёве абноўленыя тэмпературныя рэкорды

У Гомелі, Віцебску і Магілёве абноўленыя тэмпературныя рэкорды

У Гомелі, Віцебску і Магілёве абноўленыя тэмпературныя рэкорды. Адбылося гэта трэці дзень запар. У панядзелак халодны фронт з захаду яшчэ не дайшоў да гэтых абласных цэнтраў.

Як паведамляе БелаПАН, у Віцебску 27 чэрвеня паветра прагрэлася да 33,3 градуса (у 1940-м было 29,4), у Магілёве — да 32,8 (у 1947-м было 29,2), у Гомелі — да 32,1 (у 1979-м было 30,7). Вельмі спякотна было ўчора ў Жлобіне — 34,6 градуса. Аднак для паўтарэння рэкорда дня 131-гадовай даўніны не хапіла 0,9 градуса. 27 чэрвеня 1885 года ў Пінску было зафіксавана 35,5.

У Мінску тэмпература паветра не паднялася вышэй за 30 градусаў. Пры гэтым у Гродне было толькі 21,5.

Спёка ў Беларусі адступіць на некалькі дзён, з чацвярга будзе зноў плюс 30-32

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі