У Гомелі 79-гадовы пенсіянер выжыў пасля нажавога ранення ў сэрца

39-гадовага гамельчука абвінавачваюць у замаху на жыццё яго 79-гадовага бацькі. Як піша “Гомельская праўда”, мужчына бурна святкаваў свой дзень народзінаў цягам ажно двух тыдняў. У ноч перад здарэннем ён папрасіў бацьку набыць яму віна, але той адмовіўся. Раз’ятраны сын схапіў нажніцы і нанёс бацьку некалькі ўдараў у грудзі.

Пенсіянер адабраў нажніцы, але сын схапіў нож і ўсадзіў яго у сэрца бацькі. Праз некаторы час ён самастойна сустрэў міліцыю і хуткую дапамогу ды паказаў, дзе ляжыць паранены. Пенсіянер выжыў і даў паказанні.

Раней абвінавачваны праблем з законам не меў. Псіхіятрычная экспертыза паказала, што ён быў у свядомасці, але мае патрэбу ў лячэнні ад алкагалізму.

На стадыі следства мужчына віну не прызнаў. Крымінальная справа накіравана ў суд.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі