У футбольны клуб "Дынама-Брэст" прыйшлі інвестары — шэйхі з Эміратаў

У футбольны клуб "Дынама-Брэст" прыйшлі інвестары — шэйхі з Эміратаў

Партнёрам футбольнага клуба "Дынама-Брэст" стала кампанія SOHRA Overseas. Яе ўладальнік Поль Даэр распавёў прэс-службе клуба, што яго сям'я мае карані ў Ліване, але ўжо даўно жыве ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і носіць тытул  шэйхаў.

Па словах Даэра, звярнуць увагу на брэсцкі клуб яму параіў адзін з мінарытарных уладальнікаў "Манчэстар Сіці". Тое, што беларуская каманда знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, шэйха не засмучае: "13-е месца? Не бянтэжыць. Лепш купляць актыў на дне рынку і развіваць яго".

У планах новага інвестара — пабудаваць дзіцячую Акадэмію футбола "Дынама-Брэст", дзе працавалі б трэнеры катэгорыі UEFA.

Ужо цяпер інвестары купілі для клуба спартовы інвентар, набылі мікрааўтобус, які ездзіць па горадзе з лагатыпам клуба пачалася праца па футбольнай Акадэміі. Самі футбалісты і трэнеры, па словах Даэра, бліжэйшым часам пачнуць займацца англійскай мовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі