У Францыі рэжым надзвычайнага становішча працягнулі на тры месяцы

У Францыі рэжым надзвычайнага становішча працягнулі на тры месяцы

Ніжняя палата парламента Францыі ў чацвер, 19 лістапада, прыняла рашэнне аб працягу на тры месяцы рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, уведзенага пасля тэрактаў у Парыжы.

Паводле французскага заканадаўства, прэзідэнт краіны мае права ўвесці надзвычайнае становішча тэрмінам да 12 дзён. Для падаўжэння асаблівага рэжыму трэба атрымаць згоду парламента.

Рэжым надзвычайнага становішча дазваляе ўладам абмяжоўваць перасоўванне людзей, вызначаць каменданцкую гадзіну, закрываць грамадскія месцы для наведвання, праводзіць вобшукі без санкцыі суда, кантраляваць СМІ і ўводзіць многія іншыя абмежаванні, паведамляюць замежныя СМІ.

Серыя тэрактаў у Парыжы адбылася ўвечары 13 лістапада. У выніку выбухаў і страляніны загінула 129 чалавек.

Фота: REUTERS

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі