У ДТЗ на трасе М-1 у Івацэвіцкім раёне сур'ёзна пацярпелі жанчына і дзіця

У ДТЗ на трасе М-1 у Івацэвіцкім раёне сур'ёзна пацярпелі жанчына і дзіця

У дарожна-транспартным здарэнні на трасе М-1 "Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі" ў Івацэвіцкім раёне пацярпелі жанчына і дзіця. Здарэнне адбылося каля 13.10 у пятніцу, 10 лютага. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, на аўтамабілі "Фольксваген Гольф 4" у накірунку Брэста ехала сям'я з Пінска. Легкавіком кіраваў 32-гадовы мужчына. Ён дапусціў сутыкненне з аўтамабілем "ГАЗ", які ехаў у спадарожным накірунку.

У ДТЗ пацярпелі пасажыры легкавіка: жанчына 1987 года нараджэння і дзяўчынка 2012-га года нараджэння. У першай цяжкія траўмы галавы, у другой — пералом сцягна. Іх завезлі ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Адзначаецца, што дарослыя былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі