У Данецку ўжо ідуць вулічныя баі

Гарадскія ўлады заклікаюць жыхароў не выходзіць са сваіх дамоў, не вызіраць у вокны, не знаходзіцца на балконах. Каля чыгуначнага вакзала гарыць рынак. Каля яго падчас артылерыйскага абстрэлу быў пашкоджаны дзевяціпавярховы жылы дом (на вуліцы Славацкага). Адзін снарад патрапіў на 8-ы паверх, другі ў спортпляцоўку. На вуліцы Куйбышава гарыць будынак стаматалогіі, куды таксама патрапіў снарад.

Як інфармуюць украінскія СМІ, баявыя дзеянні ідуць у квадраце Чырвонаармейская шаша — вуліца Маршала Жукава — вуліца Астратанаўтаў — вуліца Арцёмаўская.

Здымак з архіву. Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі