У Данецкай вобласці збіты чарговы самалёт

Як паведамляе РІА "Новости", "апалчэнцы" збілі транспартны самалёт Ан-26. Месца яго падзення нібыта знаходзіцца каля шахты "Прагрэс". Ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў. Пра лёс экіпажу нічога невядома. Украінскі бок гэтую інфармацыю не каментаваў. А пасля стала вядома, што гаворка ідзе пра збіты "Боінг".

Нагадаем, каля горада Тарэз знаходзіцца курган Саур-Магіла, дзе тэрарыстамі пабудаваны ўмацаваны пункт, стаяць зенітныя ўстаноўкі. Учора ў гэтым райне былі збітыя два ўкраінскія самалёты. Кіеў заявіў, што адзін з іх быў збіты расійскім самалётам. Украінская авіяцыя наносіць удары па пазіцыях тэрарыстаў, дапамагае ўкраінскім часцям вырвацца з акружэння, у якое яны трапілі каля мяжы з Расіяй.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі