У ДАІ анансавалі рэспубліканскую акцыю

У ДАІ анансавалі рэспубліканскую акцыю

У ДАІ анансавалі рэспубліканскую прафілактычную акцыю. Яна стартуе 27 снежня і мае назву "Цвярозасць — норма на дарогах!". Больш пільная ўвага будзе звернутая на выяўленне п'яных кіроўцаў, а таксама пешаходаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху. Нярэдка нецвярозыя людзі трапляюць падчас пераходу дарогі пад аўтамабілі, альбо нават правакуюць ДТЗ.

Акцыя ДАІ працягнецца да 7 студзеня, дня, калі Раство адзначаць праваслаўныя вернікі.

Паводле статыстычных звестак, у калядныя і навагоднія святы ў Беларусі выяўляецца ўдвая больш п'яных кіроўцаў, чым звычайна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі