У "чорную пятніцу" беларусы масава кінуліся чытаць навіны ў інтэрнэце

Кіраўнік праекта Gemius Belarus Міхаіл Дарашэвіч параўнаў інтэрнэт-трафік 18 і 19 снежня 2014 года. Нагадаем, што менавіта 19 снежня называюць "чорнай пятніцай" — у гэты дзень урад і Нацбанк прынялі рашэнне пра збор у 30% пры продажы валюты банкамі.

Як піша marketing.by, колькасць унікальных карыстальнікаў (cookies) у пятніцу была большай на 2,4%, у параўнанні з чацвяргом. Трафіку больш на 6,67%.

Самым "гарачым" часам быў перыяд з 13-й да 14-й гадзіны. У пятніцу ў гэты перыяд было на 18,6% больш беларускіх унікальных карыстальнікаў (cookies), чым у чацвер. А колькасць праглядаў старонак вырасла на 16%.

Пасля 14-й доступ да многіх беларускіх сайтаў стаў недаступны. "Белтэлекам" патлумачыў яго DDoS-атакай на датацентр. У выніку колькасць беларускіх унікальных карыстальнікаў знізілася на 10%.

Дарэчы, увечары пасля працы беларусы пайшлі даведвацца навіны таксама ў інтэрнэт, а не праз тэлевізар. Колькасць унікальных карыстальнікаў (cookies) у прамежку паміж 20-й і 21-й 19 снежня было на 6% большай, чым у абедзенны перапынак з 13-й да 14-й.

Фота — intechnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі