У чэрвені ў Беларусі зафіксаваная дэфляцыя

У чэрвені ў Беларусі зафіксаваная дэфляцыя

У чэрвені ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю. Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў параўнанні з траўнем склаў 99,9%. Праўда, у параўнанні са снежнем 2018 года індэкс вырас — да 102,9%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У апошнія тры гады дэфляцыя ў нашай краіне фіксуецца некалькі разоў на год. А вось да жніўня 2016-га яе не назіралі 7 гадоў.

Харчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з траўнем сталі таннейшымі на 0,4%, але падаражэлі на 2,8%, калі параўноўваць са снежнем мінулага года. А вось індэкс спажывецкіх цэн на нехарчовыя тавары ў параўнанні з траўнем не змяніўся (у параўнанні з снежнем 2018-га вырас на 2,3%). Што да паслуг, то яны ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,4%, калі параўноўваць з траўнем, і на 4,1%, калі параўноўваць з снежнем мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі