Вы тут

У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў чэрвені 2016-га, у параўнанні з траўнем, склаў 100,4% (у параўнанні са снежнем 2015-га — 107,4%). Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Адзначаецца, што базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змены коштаў на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай (і на тавары сезоннага характару), у мінулым месяцы, у параўнанні з траўнем, склаў 100,4%, а ў параўнанні са снежнем 2015 года — 106,1%.

У чэрвені 2016-га харчовыя тавары падаражэлі на 0,4% — у параўнанні з траўнем, і на 10,2% — у параўнанні з чэрвенем 2015-га. Кошты на харчовыя тавары ў Беларусі за месяц выраслі на 0,2% і 9,9% адпаведна.

Што да індэксу цэн і тарыфаў на платныя паслугі, то ў чэрвені ён склаў 100,8% — у параўнанні з траўнем 2016-га і 120,4% — у параўнанні з чэрвенем мінулага года.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі