У чатырох гарадах Беларусі маюць адбыцца “маршы недармаедаў”

У чатырох гарадах Беларусі маюць адбыцца “маршы недармаедаў”

26 лютага ў чатырох гарадах Беларусі запланаваныя акцыі супраць дэкрэту № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, больш вядомага як “дэкрэт аб дармаедах”. Пратэсты маюць адбыцца ў Віцебску, Бабруйску, Баранавічах і Брэсце.

Акцыі фактычна не маюць арганізатараў, заяўкі на правядзенне мітынгаў і шэсцяў у гарвыканкамы не падаваліся. Заклікі прыняць удзел у “маршах недармаедаў” у асноўным распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі.

Тыдзень таму пратэсты супраць дэкрэту №3 прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах. Самай шматлюднай атрымалася акцыя ў Гомелі, дзе сабралася некалькі тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі