У Чарнобыльскай зоне на плошчы 9 гектараў працягвае тлець торф

У Чарнобыльскай зоне на плошчы амаль 9 гектараў працягвае тлець торф. Гэта два ачагі ўзгарання. Сёння іх спрабуюць патушыць украінскія ратавальнікі. Яны працуюць у кругласуткавым рэжыме, інфармуе сайт mns.gov.ua.

За мінулыя суткі пажар цалкам патушылі на 5,4 гектара зоны адчужэння. Агулам у Чарнобыльскай зоне працуюць 102 чалавекі (з іх — 77 ратавальнікаў) і 18 адзінак тэхнікі. Нагадаем, першы пажар там здарыўся ў канцы красавіка і яго патушылі. Аднак 30 чэрвеня ў Чарнобыльскай зоне пачаўся другі маштабны пажар. Яго прычынай мог стаць падпал альбо неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Фота: mns.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі