У цэнтры Мінска абрабавалі ювелірную краму (фота, відэа)

У цэнтры Мінска абрабавалі ювелірную краму (фота, відэа)

У цэнтры Мінска на вуліцы Няміга 24 траўня абрабавалі ювелірную краму, піша onliner.by. Па словах прадаўцоў крамы "Царскае золата", да іх у салон каля 11-й гадзіны зайшоў хлопец, які цікавіўся дарагім залатым бранзалетам — за 30 мільёнаў рублёў. Відэакамера зафіксавала, як наведнік прымярае бранзалет і з ім на руцэ ідзе да касы.

Прадавачка збіралася запакаваць упрыгожанне і разлічыць кліента. Яна нагнулася за пакетам і дысконтнай карткай. А тым часам хлопец схапіў бранзалет і кінуўся ўцякаць.

Прадаўцы націснулі трывожную кнопку, каб выклікаць міліцыю, і пачалі крычаць. Магчыма, рабаўніку ўдалося б уцячы да прыезду міліцыю, але зламысніка схапілі два мінакі. Яны і прывялі яго да міліцыянтаў.

Па словах прадаўцоў, рабаўніка затрымалі і дапытваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі