У цэнтры Магілёва палаў прыватны дом (фота)

У цэнтры Магілёва ўвечары 25 красавіка загарэўся прыватны жылы дом каля ракі Дубравенка.

Да драўлянага будынку цягам 15 хвілін пад'ехалі некалькі пажарных машын і хуткая дапамога. Каб нейтралізаваць полымя, ратавальнікам давялося забрацца на дах і ўвайсці ў дом.

Агонь знішчыў частку даху і ўсю маёмасць. Гаспадарам удалося вынесці з памяшкання тэлевізар.

Прычыны ўзгарання ўдакладняюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі