У буйной аварыі ў Мінску пацярпелі пяць аўтамабіляў (фота)

Вялікая аўтааварыя адбылася каля 21-й гадзіны 30 студзеня ў Мінску на вуліцы Жылуновіча. Як піша onliner.by, аўтамабіль Renault на вялікай хуткасці і без святла ехаў у бок Партызанскага праспекта. Кіроўца не вытрымліваў дыстанцыю і ўрэзаўся ў BMW, які ехаў перад ім. BMW адкінула на ўзбочыну ў прыпаркаваныя машыны. Там ён пашкодзіў два аўтамабілі — Mercedes і Volkswagen Passat.

А Renault вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем УАЗ. Паводле папярэдніх звестак, віноўнік аварыі моцна пацярпеў — з аўтамабіля яго даставалі ратавальнікі. Шпіталізацыя спатрэбілася і кіроўцу BMW.

Па словах відавочцаў, на месцы аварыі працавалі не менш за два экіпажы хуткай дапамогі, экіпажы ДАІ.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі