У БСДП (Грамада) заявілі пра рэгістрацыю 27 кандыдатаў у дэпутаты

У БСДП (Грамада) заявілі пра рэгістрацыю 27 кандыдатаў у дэпутаты

У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заявілі пра рэгістрацыю 27 кандыдатаў у дэпутаты. XVII нечарговым з’ездам партыі было вылучана 34 чалавекі, з якіх 29 падалі дакументы ў камісіі. Акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 27 чалавек. Сярод іх — старшыня партыі Ірына Вештард, намеснікі старшыні Ганна Канюс і Леанід Дубаносаў, старшыні абласных арганізацый Ігар Маслоўскі, Алег Рамашкевіч і Анатоль Юрэвіч. Таксама зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты сябра Цэнтральнага камітэта БСДП (Грамада), старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Не былі зарэгістраваныя прэтэндэнты ў дэпутаты Іван Помаз (Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 62) і Леанід Падбярэцкі (Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84). У абодвух выпадках былі знойдзены недакладнасці ў дэкларацыях.  

Трэба адзначыць, што чацвёра сябраў БСДП (Грамада) паралельна з партыйным вылучэннем здолелі сабраць больш за 1000 подпісаў і перадаць іх у выбарчыя камісіі. Двое з зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты — Леанід Дубаносаў і Аляксандр Мікулін — уваходзяць у спіс кампаніі “Гавары праўду” #TAK.

Як паведамляла Еўрарадыё, паводле афіцыйных дадзеных, па краіне зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, не зарэгістравалі 93 чалавек, яшчэ 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі