У "Брузгах" захоўваецца вялікая чарга легкавых аўтамабіляў

У "Брузгах" захоўваецца вялікая чарга легкавых аўтамабіляў

У пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы на 8-ю гадзіну раніцы 28 снежня захоўвалася вялікая чарга легкавых аўтамабіляў. За апошнія дзве гадзіны яна крыху зменшылася — з 188 да 154 машын. У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" чарга легкавікоў на выезд з нашай краіны рэзка вырасла — а 6-й іх там было 40, а 8-й гадзіне — 110. Зменшылася чарга легкавых аўтамабіляў у "Бераставіцы" — з 57 да 45. У іншых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў няма.

Чэргаў няма ў пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй. На мяжы з Літвой яны захоўваюцца ў пункце пропуску "Каменны Лог". А 6-й гадзіне там стаялі 40 грузавікоў, а 8-й іх стала ўжо 57. Там жа стаяць у чарзе на выезд з Беларусі 34 легкавыя аўтамабілі. У "Катлоўцы", дзе дзве гадзіны таму чаргі не было, а 8-й налічвалася 15 легкавікоў. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі