У Брэсце п'яны пенсіянер на Land Rover учыніў ДТЗ з тралейбусам і ўцёк

У Брэсце п'яны пенсіянер на Land Rover учыніў ДТЗ з тралейбусам і ўцёк

У Брэсце п'яны пенсіянер на Land Rover учыніў дарожна-транспартнае здарэнне з тралейбусам і ўцёк. Здарэнне адбылося ўвечары 18 сакавіка на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і Піянерскай. Адзін экіпаж ДАІ выехаў на месца, дзе адбылося ДТЗ, а другі затрымаў парушальніка, калі ён заязджаў на падворак свайго дома. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 73-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення — 1,7 праміле, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У адносінах мужчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы. Land Rover апынуўся на штрафной стаянцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі