У Бранскай вобласці Расіі затрымалі беларускае малако "з будучыні" (фота)

20 тон малочнай сыроваткі ад СТАА "Белсыр" і яшчэ каля 5 тон гатовай малочнай прадукцыі ад ААТ "СК Сож" увозіліся без ветэрынарных сертыфікатаў, піша сайт bryansknovosti.ru

Да таго ж высветлілася, што ў "СК Сож", калі верыць маркіровачным этыкеткам, навучыліся вырабляць прадукты харчавання з будучыні. У графе "дата вырабу" значылася 2 верасня. І гэта пры тым, што на мяжы прадукцыю спынілі 31 жніўня. 

Названыя парушэнні сталі падставай для вяртання прадукцыі ў Беларусь.

Фота — bryansknovosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі