У БНТУ за кітайскія грошы будзе пабудаваны новы інтэрнат

У БНТУ за кітайскія грошы будзе пабудаваны новы інтэрнат

Кітай выдзяляе 40 млн долараў на будаўніцтва студэнцкага інтэрната для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Інтэрнат будзе пабудаваны ў “студэнцкай вёсцы” ў квартале паміж праспектам Дзяржынскага, вуліцай Сямашкі і вуліцай Чурлёніса. Будаўніцтва мусіць скончыцца да 1 студзеня 2018 года. Ўзводзіць будынак будзе “25-я кампанія кітайскай Карпарацыі па чыгуначным будаўніцтве”, паведамляе намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды.

Будынак будзе разлічаны на 1032 месцы. Плануецца, што ў ім будуць сяліцца студэнты з Кітая і Беларусі, якія навучаюцца ў БНТУ. На першым паверсе інтэрната плануецца адкрыць аб’екты грамадскага харчавання, амбулаторыі, адміністрацыйныя памяшканні, памяшканні для культурна-масавых мерапрыемстваў і бытавога абслугоўвання, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры.

Па дадзеных Мінадукацыі, цяпер у студэнцкай вёсцы пражывае больш за 7 тыс. студэнтаў з розных ВНУ, паведамляе БелаПАН.

Фота: skyscrapercity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі