У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца да 34 цяпла

У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца да 34 цяпла. Як паведаміла БЕЛТА Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, да панядзелка будзе пераважна без ападкаў.

У пятніцу, 3 ліпеня, на Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, будзе вельмі камфортнае надвор'е, без ападкаў. Удзень чакаецца да 24-29 цяпла. Пераважна без ападкаў будзе і ў суботу, 4 ліпеня, і ў нядзелю, 5 ліпеня. У начныя гадзіны будзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 28-34 цяпла.

У панядзелак, 6 ліпеня, уначы прагназуецца 13-20 цяпла, удзень — 28-34, месцамі да 35-36 градусаў.


Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі