У бліжэйшыя 5 гадоў Беларусь хоча ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю

У бліжэйшыя 5 гадоў Беларусь хоча ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю

У бліжэйшыя пяць гадоў Беларусь разлічвае ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Такія задачы ставяцца ў зацверджанай указам Аляксандра Лукашэнкі №466 "Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады".

"Плануецца падрыхтоўка праекта выніковага дакладу, які ўстанаўлівае пакет абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у якасці чальца СГА. Уступленне ў бягучым пяцігоддзі краіны ў СГА на ўмовах, якія ўлічваюць нацыянальныя інтарэсы, будзе спрыяць паглыбленню інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у шматбаковую гандлёвую сістэму, пашырэнню знешнегандлёвых сувязяў краіны з членамі СГА, развіццю экспарту", — цытуе "Інтэрфакс".

Таксама ў праграме падкрэсліваецца, што бліжэйшыя пяць гадоў беларускі ўрад будзе развіваць узаемадзеянне з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі — АЭСР, СГА, ЮНКТАД. Гэта будзе рабіцца "ў мэтах спрыяння ўключэння Беларусі ў глабальныя ланцужкі даданай вартасці". У выніку, як спадзяюцца аўтары праграмы, сярод вядучых сусветных кампаній сваё месца зоймуць беларускія вытворцы ў такіх серах, як машынабудаванне, энергетыка, фармацэўтыка, тэлекамунікацыі ды інфармацыйныя тэхналогіі.

Адной з прыярытэтных задачаў у 2017-2018 гадах аўтары прыграмы бачаць павышэнне крэдытнага рэйтынгу Беларусі ў адпаведнасці з краінавай класіфікацыяй АЭСР да больш высокай групы (шостай).

Дарэчы, заданне дзяржорганам актывізаваць перамовы па ўступленні краіны ў СГА Лукашэнка даў у сакавіку 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі