У Берліне робат стаў удзельнікам опернага спектакля (відэа)

Робат, якога назвалі Міёнам, стаў паўнавартасным удзельнікам пастаноўкі оперы My Square Lady (“Мая квадратная ледзі”), створанай паводле знакамітай п’есы Джорджа Бернарда Шоў “Пігмаліён”.

Міён выглядае, як маленькі чалавек. Ён узаемадзейнічае на сцэне з іншымі ўдзельнікамі опернага спектакля, рэагуе на музыку і рэплікі навакольных, пішуць замежныя СМІ.

Распрацоўшчыкі рыхтавалі гэту мадэль робата два гады. Паводле сцэнарыя робат павінен быў разваліцца на некалькі частак проста на сцэне, таму яго корпус праектавалі накшталт канструктара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі