У беларускім войску ахоўныя шлемы заменяць сталёвыя каскі (фота)

Беларускае войска пераўзбройваецца. На яго ўзбраенне прынятыя новыя ўзоры сродкаў індывідуальнай экіпіроўкі вайскоўцаў новага ўзору: ахоўныя шлемы ЗШ-1, ЗШ-1-2 і тактычныя акуляры ОТ-1, ОТ-1М. Пра гэта паведамляе "Военно-политическое обозрение" са спасылкай на неназваную крыніцу ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Сучасныя ахоўныя шлемы заменяць сталёвыя каскі СШ-40, якія паступілі на ўзбраенне яшчэ ў 1940 годзе. Тактычныя акуляры ў экіпіроўку беларускіх вайскоўцаў раней не ўваходзілі.

Дадзенымі вырабамі плануецца забяспечыць увесь асабісты склад Узброеных сілаў, за выключэннем экіпажаў бронетэхнікі і лятальных апаратаў.

Мабыць, кіраўніцтва ваеннага ведамства ужо зразумела, што індывідуальная экіпіроўка салдата адыгрывае істотную ролю ў сучасных вайсковых канфліктах, адзначае выданне.

Па дадзеных крыніцы, у 2015 годзе дзяржава істотна павялічыць колькасць сродкаў, што выдзяляюцца на забеспячэнне войска. У сувязі з гэтым не выключана з'яўленне ў войсках і іншых новых узораў узбраенняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі